РУС БЕЛ ENG

Школа вчера и сегодня

    Гісторыя школы 

     Асноўныя моманты з гісторыі школы:

  • 1952/53 навучальны год. - Школа сямігадовая. Усяго вучняў - 160. 3 іх 24 не пераведзяныя. 12 атрымалі заданне на лета.

 

  • 1959/60 навучальны год. - Працавала 9 настаўнікаў. Усяго вучняў- 103.

 

  • 1961/62 навучальны год. - Школа васьміадовая.

 

  • 1970/71 навучальны год. - Працавала 13 настаўнікаў. Усяго вучняў -191.

 

  • 1973/74 навучальны год. - Усяго вучняў - 188.

 

  • 1974/75 навучальны год. - Працавала 19 настаўнікаў. Працуе завочная сярэдняя школа.

 

  • 2014/2015 навучальны год. - Працуе 26 настаўнікаў, вучняў - 150.

 Гісторыя адукацыі ў Ваверцы бярэ пачатак у 16-ым стагоддзі, калі ў спісах студэнтаў Кракаўскага універсітэта лічацца хлопцы з Ваверкі. Па расказах жыхароў Ваверкі ў пачатку 20-га стагоддзя ў Ваверцы была школа, але будынак не захаваўся.

Упершыню будынак школы ў Ваверцы быў пабудаваны ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, калі тэрыторыя нашага краю ўваходзіла ў склад Польшчы. У школе вучылася больш за 100 вучняў. Дырэктарам працаваў Шурпіцкі Роберт Георгіевіч. I дзве настаўніцы Вольга Вознічкувна і Ядвіга Дрозд. У школе яшчэ праводзіў урокі ксендз Яраслаў Ракіцкі. Асноўнымі прадметамі былі : матэматыка, гісторыя , польская мова і рэлігія ( 2 разы ў тыдзень). У школу хадзілі 7 раз - 6 дзён вучыліся , а ў нядзелю дружна ішлі ў касцёл. У школе былі 3 класы і настаўніцкая (канцылярыя).

У 1939 гады, калі наша вобласць ўвайшла ў склад БССР, школа працягвала існаваць, усе прадметы выкладаліся на беларускай мове і школа стала беларускай. У гады вайны 1941 года школа некаторы час працавала. Пасля вайны ў вёсцы была адкрыта школа , дырэктарам працаваў Яновіч Віктар Паўлавіч.

У 1959 годзе быў пабудаваны новы будынак школы. Дырэктарам стаў Тарасевіч Іван Мікалаевіч. У школе вучыліся 103 вучні, працавала 9 настаўнікаў.

У 1961 годзе школа стала васьмігадовай. Дырэктарамі школы ў розныя гады працавалі : Сафронаў Віктар Ігнацьевіч, Хрышчановіч Вера Вікенцьеўна, Нікалайчык Іван Іванавіч, Якушаў Уладзімір Сяргеевіч, Чыжык Фаіна Васільеўна. Школа была васьмігадовая, и вучылася ў ёй больш за 200 вучняў. Было вельмі цесна, не хапала класаў.                                        

У 1980 годзе было прынята рашэнне будаваць сярэднюю школу. У 1982 годзе, у кастрычніку , адбылося ўрачыстае адкрыццё Ваверскай сярэдняй школы. У школе вучылася 213 вучняў , працавала 18 настаўнікаў. У гэтым годзе вучыцца 221 вучняў, працуе 35 настаўнікаў , 10 настаўнікаў школы былыя яе выпускнікі базавай і сярэдняй школы.                       

  У 2005 годзе праведзены капітальны рамонт школы, а ў 2015 годзе адноўлены фасад і школа стала выглядзець вось так: