РУС БЕЛ ENG

Экспазіцыя "У адзінстве - наша сіла"

Экспазіцыя “У адзінстве – наша сіла”

   У Беларусі 2021-ы год пройдзе пад знакам народнага адзінства. У нашай краіне на працягу стагоддзяў поплеч жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і бясцэнным дарам продкаў, што неабходна чаго б гэта ні каштавала захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў.
   Гэта задача набывае асаблівую важнасць ва ўмовах працэсаў глабалізацыі, сутыкнення інтарэсаў буйных сусветных ігракоў, няспынных інфармацыйных, а часам і гарачых войнаў, эканамічных, палітычных і сацыяльных выклікаў сучаснасці. Маладая беларуская суверэнная дзяржава апынулася на скрыжаванні гэтых падзей.
Хоць за гады незалежнасці было многае дасягнута, Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будучая Беларусь стане лепшай за цяперашнюю: "У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі".
  Кіраўнік дзяржавы заклікаў усіх грамадзян жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці ўласнымі рукамі, берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя. "І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!" - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
   У школьным гісторыка-краязнаўчым музеі «Спадчына” створана экспазіцыя, прысвечаная Году народнага адзінства. Як жылі нашы бацькі, з якімі цацкамі гулялі, якое насілі адзенне? Вам цікава? Загляніце на экспазіцыю і ўбычаце адзінства пакаленняў, якім мы павінны ганарыцца.

У адзiнстве - наша сiла!